ТАВАРЫ́СТВА ПСТО́РЫКАЎ-МАРКСІ́СТАЎ БССР,

грамадская навуковая арганізацыя ў 1927—33. Дзейнічала як аднайм. філіял Усесаюзнага т-ва і працавала пад яго кіраўніцтвам. Яго папярэднікам было Бел. марксісцкае т-ва, якое працавала з 1923. Парт. кіраўніцтва БССР паставіла перад т-вам задачы: выкрыццё «буржуазных нацыяналістычных канцэпцый», даследаванне праблем метадалогіі гісторыі, вывучэнне гісторыі Беларусі і асабліва рэв. руху, а таксама гісторыі Расіі, усеаг. гісторыі. Т-ва правяло шэраг дыскусій па канкрэтных праблемах гісторыі, абмеркавала пытанні перыядызацыі гісторыі Беларусі і праграму гэтага курса для ВНУ, паўстання 1863—64, генезісу капіталізму і развіцця рабочага руху на Беларусі, характару газ. «Наша ніва», крытычна разгледзела асн. працы С.​Х.​Агурскага, М.​В.​Доўнар-Запольскага, З.​Х.​Жылуновіча (Ц.​Гартнага), У.​М.​Ігнатоўскага, М.​М.​Нікольскага, У.​І.​Пічэты і інш. Выпусціла «Марксісцкі зборнік» (№ 1—2, 1929—31). Перастала існаваць у пач. 1933.

У.​М.​Міхнюк.

т. 15, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)